У Гродзенскім абласным аб’яднанні прафсаюзаў расказалі, куды звяртацца пры парушэннях тэмпературнага рэжыму на працоўных месцах. Работнікі могуць тэлефанаваць на гарачую лінію ФПБ і па факце будзе аказана дапамога,- падкрэслілі ў абласным аб’яднанні і ўдакладнілі, што за апошнія гады колькасць зваротаў на гарачую лінію па гэтай тэме прыкметна знізілася, званкі адзінкавыя.