1prof.by — информационный портал федерации профсоюзов Беларуси

Учреждения Образования

УО “Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации”

УО “Барановичский технологический колледж” Белкоопсоюза

УО “Брестский государственный торгово-технологический колледж”

УО “Полоцкий торгово-технологический колледж” Белкоопсоюза

 

УО “Гомельский торгово-экономический колледж” Белкоопсоюза

УО “Гомельский государственный профессиональный многопрофильный лицей”

УО “Гомельский государственный профессионально-технический колледж кулинарии”

УО “Гродненский колледж экономики и управления” Белкоопсоюза

МИНСКИЙ ФИЛИАЛ учреждения образования “Белорусский торгово-экономический университет потребительской кооперации”

УО “Минский государственный профессионально-технический колледж торговли”

УО “Минский государственный профессионально-технический колледж кулинарии”

УО “Молодечненский торгово-экономический колледж” Белкоопсоюза

Филиал учреждения образования “БТЭУ”
“Могилевский торговый колледж”

ГлавнаяНовостиАб’яўлены імёны лаўрэатаў прэміі ФПБ ў творчай галіне
28 марта 2025

Аб’яўлены імёны лаўрэатаў прэміі ФПБ ў творчай галіне

Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі вызначыла лаўрэатаў прэміі ФПБ 2025 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці.

Як расказала намеснік старшыні ФПБ Таццяна Філімонава, на конкурс была пададзена 31 заяўка. Шляхам тайнага галасавання былі выбраны пераможцы. Імі сталі:

  • Карлюкевіч Аляксандр Мікалаевіч, пісьменнік, дырэктар выдавецтва “Беларусь”, – за кнігу “Навагрудчына. Літаратурнае гняздо Беларусі”.
  • Атрашкевіч Алена Віктараўна, кампазітар, выкладчык установы адукацыі “Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў”, старшыня грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз кампазітараў”, – за кантаты “Дарогамі вайны і Перамогі”.
  • Конан Іван Міхайлавіч, дацэнт кафедры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і касцюма ўстановы адукацыі “Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў”, – за творы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
  • Узорны хор “ФЭСТ” дзяржаўнай установы адукацыі “Сярэдняя школа № 201 г. Мінска ” (кіраўнік Старажук Элеанора Нічыпараўна).
  • Мукавозчык Андрэй Мікалаевіч, аглядальнік аддзела палітычнай інфармацыі ўстановы Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Выдавецкі дом “Беларусь сегодня”, – за спецыяльны комплексны праект: дылогію, якая складаецца з дзвюх кніг – “Чему учить детей”, “Открытые уроки: чему учить взрослых”, дапоўненую рубрыкамі “Библиотечка патриота” і “В блокнот агитатору” (публікацыямі) у газеце “СБ. Беларусь сегодня”, а таксама на сеткавым выданні “sb.by”, аўтарскую праграму ў эфіры “Альфа Радыё” і цыклы публічных выступленняў (лекцый).

Лаўрэаты індывідуальных прэмій атрымаюць грашовую ўзнагароду ў памеры 2000 рублёў кожны. Аматарскі калектыў мастацкай творчасці – узорны хор “ФЭСТ” – 4000 рублёў.

Нагадаем, дадзеная прэмія існуе з 1989 года, прысуджаецца раз у два гады. У 2025 годзе вызначаецца ў 18 раз. За 36 гадоў яе лаўрэатамі сталі такія вядомыя дзеячы мастацтва, як Міхаіл Фінберг, Аляксандр Яфрэмаў, Уладзімір Гасцюхін, і іншыя.

Фота з адкрытых iнтэрнет-крынiц

Источник – 1prof.by